izoПра выяўленчае мастацтва ў горадзе Баранавічы і яго раёне. 

Баранавічы могуць ганарыцца сваімі мастакамі ў значна большай меры, чым літаратарамі.  

Даволі прыемная статыстыка: у горадзе, насельніцтва якога складае каля 180 тысяч чалавек, ёсць добрых два дзесяткі цікавых мастакоў прафесійнага ўзроўню.  

Усцешна, што ў Баранавічах ёсць адна дзіцячая мастацкая школа, сярэдняя школа №15 з мастацкім ухілам і некалькі мастацкіх студый у іншых навучальных установах і ў Палацы дзіцячай творчасці. Круглы год працуе выставачная зала Баранавіцкага краязнаўчага музея, дзе мастакі без праблем, бясплатна могуць зрабіць выставы сваіх твораў. Нярэдка праходзяць мастацкія выставы нават у памяшканні Баранавіцкага гарвыканкама.  

Творы многіх мастакоў вядомыя ў цэлым шэрагу блізкіх і далёкіх краін.  

Пра асобных мастакоў варта было б нават зняць дакументальныя фільмы.  

Не хапае, мабыць, толькі каталогаў з творамі мастакоў у друкаваным і электронным выглядзе. Але праблему адсутнасці электроннага варыянта каталога часткова вырашыць наш сайт.  

На жаль, асобныя мастакі, не зважаючы на пяціразовыя просьбы, так і не знайшлі хто часу, а хто жадання даць на сайт звесткі пра сваю творчасць, каб парадаваць ёю наведвальнікаў сайта і ўславіць ёю родны горад. Але мы ўсё ж спадзяемся значна папоўніць раздзел пра мастакоў у будучыні.  

 

Апошния матэрыялы