Палажэнне аб эмблеме СВЯТЛІЦА

  • Четверг, Авг 28 2008
  • размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
 

 

Палажэнне аб эмблеме  

Грамадскай арганізацыі "Творчае згуртаванне "Святліца". 

 

1. Эмблема ўяўляе сабою гарызантальную звілістую стужку, на якой напісана слова “СВЯТЛІЦА”. За стужкаю знаходзіцца дыск сонца з шасцю промнямі, тры з якіх накіраваны ўгару, а тры – ўніз. На фоне кожнага з трох верхніх промняў намалявана па адной выяве: на левым – пэндзаль, на сярэднім – пісьмовае пяро, на правым – жалейка. На фоне трох ніжніх промняў, дыяметральна супрацьлеглых верхнім, знаходзяцца выявы адпаведна: на левым – пачатка жалейкі, на сярэднім – асадкі пісьмовага пяра, на правым – асадкі пэндзля. Дыск сонца ўпісаны ў квадрат аконнага праёма. Эмблема выканана двума колерамі – чорным і белым з выкарыстаннем штрыхоўкі, якая падкрэслівае аб'ём. 

2. Мэты заснавання эмблемы: 

– эмблема з’яўляецца распазнавальным знакам Грамадскай арганізацыі "Творчае згуртаванне "Святліца"; 

–  графічнае адлюстраванне культурна-творчага кірунку дзейнасці  

Грамадскай арганізацыі "Творчае згуртаванне "Святліца"; 

– выкарыстанне эмблемы на пячатцы, бланках, буклетах арганізацыі. 

3. Эмблема ўяўляе сабою гарызантальную стужку звілістай формы, па сярэдзіне якой напісана слова “СВЯТЛІЦА”. Стужка размешчана на фоне круга, упісанага ў квадрат. Контур квадрата выкананы патоўшчанай лініяй. Ад круга адыходзяць шэсць шматвугольнікаў няправільнай выцягнутай формы, тры з іх – уніз і тры – угару. На фоне кожнага з трох верхніх шматвугольнікаў размешчана па адной выяве: на левым – пэндзаль, на сярэднім – пісьмовае пяро, на правым – жалейка. На фоне трох ніжніх шматвугольнікаў, дыяметральна супрацьлеглых верхнім, знаходзяцца выявы адпаведна: на левым – пачатка жалейкі, на сярэднім – асадкі пісьмовага пяра, на правым – асадкі пэндзля. Эмблема выканана двума колерамі – чорным і белым з выкарыстаннем штрыхоўкі, якая падкрэслівае аб'ём. 

4. Стужка на эмблеме сімвалізуе сабою прыгажосць і вынік стваральнай мастацкай дзейнасці. Слова “СВЯТЛІЦА” азначае светлы святочны пакой і сімвалізуе месца сходаў творчых людзей. Квадрат сімвалізуе акно да святла мастацтва. Круг і шэсць шматвугольнікаў, якія ад яго адыходзяць, сімвалізуюць сонца з яго промнямі і разам з выявамі пэнзля, пісьмовага пяра і жалейкі сімвалізуюць культурна-асветніцкае ўздзеянне мастацтва і яго кірункі. Эмблема выканана двума колерамі – чорным і белым з выкарыстаннем штрыхоўкі, якая падкрэслівае аб'ём. 

6. Эмблема будзе выкарыстоўвацца на пячатцы Грамадскай арганізацыі "Творчае згуртаванне "Святліца", на бланках і буклетах арганізацыі. Эмблема можа выкарыстоўвацца ў іншых выпадках, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам. 

 

 

{socbuttons}
Прочитано 1028 раз
Оцените материал
(0 голосов)
Другие материалы в этой категории: « Статут СВЯТЛІЦА 2006

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Апошния матэрыялы